среда, 13 мая 2015 г.

Курапаты. Дарога смерці

Напісала гэта, калі вучылася на факультэце  міжнароднага  права ў Менску. 2012 год.

Курапаты. Жах. Злачынства. Толькі гэтыя словы прыходзяць на думку, калі я чую гэта слова  —  Курапаты. Яно выклікае смяротнае  прадчуванне і занепакоенасць.
Не трэба думаць, што гэта нейкая асаблівая, праклятая людзьмі і Богам зямля, —  па сутнасці, гэта тыя ж  самыя мясціны, па якіх штодня ходзяць людзі , дзе адпачываюць  на лагоднай прыродзе ў святочныя дні і дзе весела гуляюць. Яны не шмат ведаюць пра тыя жахлівыя часы, калі на нашай зямлі было расстраляна амаль 200 тысяч чалавек. Шмат год у нашай краіне дзейнічалі сілы, якія імкнуліся схаваць гэтую інфармацыю пад покрыва сакрэтнасці, каб утаіць ад народа свае крававыя сляды. Але, як даўно вядома,злачынствы выходзяць на свет, каб пераканацца ў  тым, што такое болей на паўторыцца.
Курапаты — гэта  урочышча пад Менскам, дзе карнікі НКУС у 1937–1941 гадах расстралялі, паводле розных падлікаў, ад 40 да 200 тысяч чалавек.
У пачатку 1970-х гадоў на паўночнай ускраіне Мінска, злева ад Лагойскай шашы, існавала яшчэ вёска Зялёны Луг. За два кіламетры на поўнач ад вёскі, паміж заслаўскай і кальцавой дарогамі,  у лесе  з 1937-1941 год кожны дзень і кожную ноч расстрэльвалі людзей. Прывозілі іх сюды на машынах. Людзей вазілі сюды па гравійнай дарозе, што вяла ад Лагойскага тракту на Заслаўе. Шлях той называлі тады “ дарогай смерці”.
У красавіку — траўні 1988 года ў лясным масіве Курапаты былі знойдзены парэшткі людзей. Гэтыя факты хутка сталі шырока вядомы, дзякуючы працы такіх вядомых дзеячаў, як Зянона Пазняка і Яўгена Шмыгалёва. Яны дапамаглі  ўстанавіць не толькі факты, але таксама і ўзнавіць карціну масавых забойстваў. У  1987- 1988 гадах яны расшукалі некаторых жыхароў знесенай на той час вёскі, зрабілі апытанне старажылаў і сведак падзей ў навакольных вёсках, высветлілі ўсе дэталі тых кашмарных часоў.
У працэсе расследавання, як пацверджана ў  інфармацыйным паведамленні Генэральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь у чэрвені 1996 года , устаноўлена,  што тут з 1937 па 1941 год супрацоўнікі НКУС БССР расстрэльвалі рэпрэсаваных жыхароў рэспублікі.
Растрэлы пачаліся тут у 1937 годзе. Людзей прывозілі ў лес  кожны дзень  і расстрэльвалі. Трупы складалі ў загадзя выкапаныя глыбокія ямы, штабель на штабель. Потым,  настраляўшы доверху, ямы прысыпалі слоем пяску не больш за 20-25 сантыметраў.
У чэрвені 1988 года была  створана ўрадавая камісія, і пракуратура БССР узбудзіла крымінальную справу па выяўленых фактах.
Пры аглядзе ляснога масіву выявілася, што на тэрыторыі каля 30 га размешчана 510 пахаванняў, з якіх шляхам эксгумацыі было праверана 8. У 6 з іх знайшлі шкілетныя парэшткі людзей, адзенне і іншыя асабістыя рэчы загінулых.
Каб ушанаваць памяць ахвяраў,  былі пастаўлены крыжы, іншыя мэмарыяльныя знакі, шчыты з надпісамі. Але ў  Курапатах ня раз чыніліся акты вандалізму.
І на гэты момант у Курапатах адбываюцца такія рэчы. Апошнім часам у інфармацыйнай прасторы адбыліся пэўныя падзеі, прагучалі заявы.  Зусім нядаўна,  у Курапатах быў  скрадзены крыж у памяць афіцэраў польскага войска, загінулых на тэрыторыі Беларусі. Ён быў усталяваны 29 лістапада актывістамі беларускай філіі міжнароднага таварыства «Мэмарыял» супольна з сябрамі ініцыятывы «За ўратаванне Курапатаў».Усё пачалося з наступнага дня пасля мэмарыяльнага шэсця і мітынга, якія патрыёты-фронтаўцы правялі на Дзяды 28 кастрычніка 2012 года. Праз цэнтар сталіцы ў Курапаты больш за тысячу людзей прайшлі пад нацыянальнымі Бел-Чырвона-Белымі Сьцягамі, нясучы крыжы, якія былі потым усталяваныя на магілах ахвяраў расейскага тэрору ў Беларусі.
На ўзроўні малодшага складу міліцыі было спачуванне і разуменне гэтай сытуацыі. Але фармальных дзеянняў, у тым ліку і паводле ранейшых заяваў, ніякіх не было, а таму асаблівых спадзяванняў няма. Аднак галоўная  віна ў тым, што дзяржава ўхілілася ад Курапатаў: не выконвае пастановы Савету Міністраў і не надае належнага значэння гэтаму трагічнаму месцу.
Але ёсць адна, яшчэ горшая небяспека страціць Курапаты – было распачата пашырэнне менскай кальцавой дарогі, якая можа знішчыць магілы бязвінна забітых. Будаўніцтва ў раёне Курапатаў пачалося раней заплянаванага тэрміну, без усялякага грамадзкага абмеркавання прапанаванага варыянту рэканструкцыі. Будаўнікі ігнаруюць неабходны ў такім выпадку нагляд з боку спэцыялістаў і археолягаў Інстытуту гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і нават элемэнтарную тэхніку бяспекі. Земляныя работы вядуцца вельмі паспешліва, практычна без чарцяжоў на рабочай стадыі і без праекту арганізацыі будаўнічых работ. У выніку пачатай будоўлі была закранутая паляна перад Крыжом Пакуты, якая не павінна, паводле папярэдняга праекту, быць уключаная ў зону будаўніцтва дарогі.
Каб не дапусціць руйнавання могілак, на шляху бульдозэраў сталі хлопцы і дзяўчаты з “Маладога фронту”, “Эўрапейскага шляху” і іншых моладзевых арганізацыяў.
Такім чынам, для таго, каб стала вядомай праўда пра гэтыя  падзеі, у наш век не патрэбныя адлегласці ў дзесяткі і сотні гадоў. Праўда праб’ецца, нягледзячы ні на што.
На мой погляд, наш святы абавязак —  абарона ад пагрозы знішчэння і руйнавання ня толькі курапацкага Нацыянальнага нэкропалю, але і ўсіх помнікаў і мэмарыялаў нашай краіны.

воскресенье, 13 октября 2013 г.

Dzień Otwarty Szkoły Filmowej w Łodzi/ Адкрыты дзень Школы фільмаў у Лодзі 2013

Гэта было дзіўна, несамавіта. Па просту небывалы вопыт.

 Што гэта ? Дзе гэта? Як гэта ?
Адказ просты : Польша, Лодзь, Вышэйшая Школа Фильму, 12 кастрычніка 2013 года.  
Я ды мая сяброўка Мішель за некалькі дзён да гэтага мерапрыемства вырашылі зрабіць нашыя выходныя несамавітымі і цікавымі. На здзіўленне, так і атрымалася. 
У пятніцу мы пайшлі на Фестываль Кінетычнага Мастацтва Святла  (Festiwal Kinetycznej Sztuki Światła). А ў суботу вырашылі пайсці на Акрыты Дзень Школы Фільмаў. Усё пачалося a 14:00 і закончылася  а 20:00.


Дзе мы былі? Што убачылі? Якія уражанні?
Спачатку - конкурс фатаграфічны.  2 гадзіны і тэма  - Школа Фільмаў у тваіх вачах. Пасля  - маленькія паказы тэатральных сцэнак  студэнтаў 3 курса. Пасля -  кансультацыя па керунках навучання. Потым - абвяшчэнне вынікаў конкурсу. І  што вы думаеце - трэцяе месца мае. Юхууууууу! Падаравалі вялікую кнігу пра фатаграфію)
Пакуль я чакала сваю сяброўку, якая пайшла на пробны экзамін па акторству, я найшла шмат цікавых кніг) Асабліва - Тлумачальнік з ангельскай мовы на польскую Уолта Дыснэя, які быў у мяне з самага дзяцінства, але я яго тады  пакрамсала на такія маленькія кавалкі. І  нават не марыла аб тым, каб знайсці штосьці падобнае.  Вось так і бывае)

Што датычыцца пачуццяў, то яны  былі розныя - страх, радасць, натхненне,  здзіўленне, шчасце, задавальненне, эйфарыя. Усяго  і не апісаць так адразу. 
Але магу сказаць адно - трэба заўсёды адкрываць для сябе штосьці новае, трэба заўсёды на добрыя і цікавыя рэчы адказваць "так". Жыццё трэба напаўняць светам, радасцю і добрымі уражаннямі ды пачуццямі. Трэба Жыць, сапраўды Жыць!